на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!
УВАГА!
па тэхнічных прычынах інфармацыя аб коштах на сайце на бакавой панэлі недакладная.
Актуальныя кошты можна паглядзець у раздзеле Наведванне.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь – адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя ў Беларусі – гэта каля 500 тысяч адзінак захоўвання. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў, мэблі, зброі, каштоўнага фарфоравага посуду і многае іншае.
У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў, дзейнасць якіх адлюстроўвае развіццё беларускага грамадства ў самых розных аспектах культуры:
Дом-музей І з’езда РСДРП,
Музей гісторыі беларускага кіно,
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры,
Музей прыроды і экалогіі,
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Экспазіцыя і тэматычныя доўгатэрміновыя выставачныя праекты Нацыянальнага гістарычнага музея знаёмяць наведвальнікаў з рознымі аспектамі жыцця насельніцтва Беларусі ад старажытных часоў да ХХ ст.
Сярод прыярытэтаў Нацыянальнага гістарычнага музея – арганізацыя яскравых для культурнага жыцця Мінска і Беларусі выставачных праектаў. Даведайся пра актуальныя часовыя выставы нашага музея!
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея